- Падрабязнасці
-
Апублікавана 27.12.2014 12:38
Завяршаецца юбілейны год. Шэсць стагоддзяў для горада Глыбокага – гэта вялікі адрэзак часу, унікальную гісторыю якога вяршылі людзі. Так было, так ёсць, так будзе. Згадаць толькі велічную асобу Іосіфа Львовіча Корсака. Прайшло колькі стагоддзяў, а яго неацэнная спадчына – гэта духоўны скарб шматлікіх пакаленняў глыбачан. Адна з гэтых святыняў, касцёл Святой Тройцы ў Глыбокім – сведчанне жывой і сапраўднай веры, бо гэта адзін з нямногіх храмаў, які дзейнічаў ў гады атэізму. Імёны святароў, якія тут служылі, упісалі ў гісторыю горада лепшыя старонкі:
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 25.12.2014 16:04
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 24.12.2014 17:13
Хвала на вышынях Богу,
а на зямлі супакой людзям добрай волі…
Лука 2,14
Браты і сёстры!
Святой ноччу Божага Нараджэння спалоханыя пастушкі пачулі гэты цудоўны анёльскі спеў: “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі…” Нібы ў тую ноч Бог хацеў сказаць чалавеку, што хвала Бога ў небе непасрэдна залежыць ад супакою ў сэрцы чалавека на зямлі. І гэта праўда. Мы здольныя па-сапраўднаму ўсхваляць нашага Пана толькі тады, калі нашыя сэрцы перапаўняе Божы супакой.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 11.12.2014 11:52
“Ты – не адзін” - так называлася раённая дабрачынная акцыя, якая была прымеркавана да Дня інвалідаў. Гэты дзень (3 снежня) – дзень асаблівай увагі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі – закліканы нагадаць, што мы разам павінны клапаціцца аб тых, хто мае патрэбу ў дапамозе. Менавіта гэты прынцып быў пакладзены ў аснову мерапрыемстваў, якія ладзіліся ў Глыбокім у рамках акцыі. Дарэчы, правесці акцыю менавіта ў такім фармаце (доўжылася яна 5 дзён) прапанавалі ксёндз парафіі Святой Тройцы Мечыслаў Янчышын і парафіяльны “Карытас”. Ідэя была ўхвалена і падтрымана раённым выканаўчым камітэтам.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 06.12.2014 22:32
У нашай парафіяльнай святыні а палове сёмай гадзіны раніцы шматлюдна. Тры разы на тыдзень дарослыя і дзеткі са свечкамі і ліхтарыкамі ў руках спяшаюцца на раратнюю св. Імшу. Жаданне даўжэй паспаць адыходзіць на другі план перад тым, як прагненне асвятліць шлях Хрысту займае ў нашым сэрцы найбольшае месца.
Падрабязней...