Каталіцкі і праваслаўны святары атрымалі свецкую ўзнагароду з нагоды 75-годдзя Глыбоцкага раёна

75god2У рамках святкаванняў 75-годдзя абвяшчэння Глыбоцкага раёна ганаровую грамату райвыканкама атрымалі благачынны Глыбоцкай акругі пратаіерэй Міхаіл Ізаітка і айцец Марэк Пасюта, пробашч парафіі Маці Божай Вастрабрамскай ў в. Бярозаўка. Узнагароды ўручыў старшыня райвыканкама Алег Морхат.

Падрабязней...

Сустрэча студэнтаў у Глыбоцкай парафіі

studenty01У аўторак, 3 лютага ў кляштары сясцёр Францішканак Сям'і Марыі адбылася сустрэча студэнтаў, ініцыятарам якой стаў кс. Вячаслаў Пялінак. Напачатку сустрэчы святар запрасіў усіх у капліцу на супольную малітву.

Падрабязней...

У Глыбокім адзначылі Свята Ахвяравання Пана

gramnicy35Яго называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі.

Падчас набажэнстваў у касцёле былі асвечаныя свечкі. Агонь быў запалены святаром каля алтара, а потым жывое святло вернікі перадавалі адзін аднаму. Пасля асвячэння свечак адбылася працэсія ў касцёле.

Падрабязней...

На свята Хросту Пана дзеці паказалі батлейку. Фотарэпартаж

scenka dziacejНа свята Хросту Пана маленькія вернікі нашай парафіі прадставілі сцэнку пра Божае Нараджэнне. 70 маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак пад кіраўніцтвам с. Ганны Блышко парадавалі прысутных сваім выступам.

Падрабязней...

У навагоднюю ноч маліліся за памерлых

novy god1За паўтары гадзіны да Новага 2015 году ў глыбоцкай святыні было шматлюдна. Многія вернікі не засталіся дома за сталом, але прыйшлі на Святую Імшу, падчас якой маліліся за ўсіх памерлых у 2014 годзе парафіян.

Падрабязней...