Урачыста завяршыўся кінафестываль «Magnificat-2014» у Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 28.08.2014 23:23
28 жніўня – апошні дзень фестывалю. Распачаўся ён урачыстай святой Імшой у глыбоцкім касцёле, якую цэлебраваў Віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч разам са святарамі.
Фільм "Устань і ідзі" атрымаў спецыяльны прыз на "Magnificat 2014"
- Падрабязнасці
- Апублікавана 28.08.2014 22:15
Падчас правядзення міжнароднага кінафестывалю "Magnificat 2014" была паказана вялікая колькасць стужкаў з розных краін.
28 жніўня былі падведзены вынікі. І адной вельмі радаснай весткай стала тое, што дакументальны фільм "Устань і ідзі" - з удзелам кс. Вячаслава Пялінка - атрымаў спецыяльны прыз Міжнароднага каталіцкага фестывалю "Niepokalanów" (Польшча) за зварот да непрамінальных хрысціянскіх каштоўнасцяў любові да Бога і Радзімы.
Праграма правядзення фестывалю «MAGNIFICAT'2014»
- Падрабязнасці
- Апублікавана 24.08.2014 23:24
Праграма правядзення фестывалю «MAGNIFICAT'2014»
25-28 жніўня 2014 года
Фотарэпартаж з пілігрымкі "Глыбокае-Браслаў". Дзень 2 і 3
- Падрабязнасці
- Апублікавана 24.08.2014 19:35
Першая пешая пілігрымка да Браслаўскага санктуарыя ў гісторыі глыбоцкай парафіі завяршылася. 22 жніўня ў 14 гадзін на сходах Браслаўскай святыні нашую групу прывітаў Пастыр Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч.
Пілігрымы з Глыбокага ўпершыню вырушылі ў Браслаў да Маці Божай Валадаркі Азёраў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 20.08.2014 22:33
Першая пешая пілігрымка да Браслаўскага санктуарыя ў гісторыі глыбоцкай парафіі распачала свой шлях 20 жніўня. Празарокі і Полацк, Варапаева і Барысаў, Паставы і Канстанцінава аб'ядналіся ў Глыбокім. Шматлікія "ветэраны" беларускіх пілігрымак сабраліся ў мясцовым касцёле на ранішнюю св. Імшу, пасля якой 50 асоб разам з кс. Вячаславам Пялінкам вырушылі ў свой першы браслаўскі шлях.

