Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы з Дзяржсакратаром Папы Францішка падзялілася Марыя Садоўская з "Веснікам Глыбоччыны"

sadouskajaАфіцыйны візіт кардынала П’етра Параліна у Беларусь адбыўся па запрашэнні кіраўніцтва нашай краіны. За час свайго знаходжання ў Беларусі іерарх прыняў удзел у сустрэчах на дзяржаўным узроўні, у тым ліку з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску.

Падрабязней...

Глыбоцкая моладзь сустрэлася з Дзяржаўным Сакратаром Папы Францішка

minsk moladzКаля тысячы маладых людзей, якія сабралася ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены разам са сваімі душпастырамі на Міждыяцэзіяльным велікапосным чуванні з 14 на 15 сакавіка, радасна віталі Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П'етра Параліна. Сярод іх былі 50 маладых людзей з Глыбоччыны разам са святарамі Вячаславам Пялінкам і Віктарам Місевічам.

Падрабязней...

У Барку ўзгадалі благаслаўлёных святароў з Беразвечча

barokВернікі парафіі Святой Тройцы 4 сакавіка сабраліся ва ўрочышчы Барок недалёка ад Глыбокага, каб ушанаваць памяць мучанікаў Другой сусветнай вайны, сярод якіх былі святары Мечыслаў Багаткевіч, Станіслаў Пыртак і Уладзіслаў Мацьковяк. Парафіяне прыбылі з нагоды 73-й гадавіны мучаніцкай смерці благаслаўлёных святароў, каб ушанаваць іх светлую памяць і праз іх заступніцтва прасіць Бога аб патрэбных ласках.

Падрабязней...

Біскуп Алег нечакана завітаў у Глыбоцкую парафію

vizit biskupaНечаканай, але вельмі радаснай падзеяй для шматлікіх парафіян, якія прыйшлі ў нядзелю ў святыню, стала прысутнасць біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча на Святой Імшы. На пачатку Імшы-сумы кс. Вячаслаў прывітаў біскупа Алега і зазначыў, што «мы не ведалі аб прыездзе, не рыхтавалі слоў прывітання і кветак, але менавіта сёння Вы можаце ўбачыць нашу сапраўдную штодзённую парафію. Такія, якія мы ёсць, сапраўдныя».

Падрабязней...

Уражанні росіцкага пілігрыма…

IMG 747921 лютага 2015 года ад Глыбоцкага касцёла ад'язджаў аўтобус у Росіцу. Там я была некалькі разоў, але на гэтую ўрачыстасць ехала ўпершыню. Разам з намі ехаў кс. Вячаслаў Пялінак. Па дарозе, як заўсёды, мы маліліся, а пасля малітвы святар распавёў нам пра гісторыю Росіцы і святароў, якія да апошняга моманту былі разам з людзьмі.

Падрабязней...