Парафіяльныя аб'явы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.01.2014 18:04
4 ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ
Нядзеля Добрага Пастыра
(8 мая 2022)
1. На гэтым тыдні:
- пятніца (13.05) – успамін НПМ Фацімскай;
- субота (14.05) – свята св. Мацвея, апостала;
________________________________________
2. Святыя Імшы на гэтым тыдні:
Пн-Суб – 09.00, 18.00;
Нядзеля – 09.30, 11.00, 13.00, 18.00;
________________________________________
3. Маёвыя набажэнствы адбываюцца кожны будні дзень пасля вячэрняй св. Імшы, у нядзелю ў 9.00.
4. Сёння збор ахвяраванняў прызначаны на патрэбы дыяцэзіі.
5. Ружанец перад вячэрняй Імшой праводзіць кола св. Альжбеты Венгерскай.
6. Інтэнцыя для ружанцовых колаў – молімся за нашага біскупа Алега, аб асаблівай апецы Маці Божай і дарах Духа Святога ў яго служэнні.
7. У сераду запрашаем на біблійную сустрэчу.
8. У наступны панядзелак (16 мая) пасля вячэрняй св. Імшы запрашаем Апостальства дапамогі душам чысцовым на сустрэчу з кс. Славамірам Самковічам.
9. На прыбіранне святыні ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы (у сувязі з працоўнай суботай) запрашаем наступныя сем’і: Бука, Дулінец, Кубарка, Кобзік, Ракоўскія, Дулінец, Хахолка, Згоннікавы, Чашун, Васільковы, Скрабатун, Камінскія, Вышатка, Ткачонак, Міхалевіч (парафіяне з вул. Маскоўская).
10. Не спыняем збор фінансавых сродкаў на далейшы рамонт нашай святыні. Грошы збіраюцца толькі ў касцёле. Дзякуем за складзеныя ахвяры!
11. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць усім, хто прыбіраў святыню і парафіяльны дом, а таксама складаў ахвяры і дзяліўся прадуктамі. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай Бог вас блаславіць.
Жадаем Божай ласкі!

