- Падрабязнасці
-
Апублікавана 01.04.2018 14:53
Святая Імша Вігіліі Пасхальнай вельмі багатая і прыгожая. Яна складаецца з пяці частак: літургіі святла, Божага Слова, Хросту, Эўхарыстычнай і працэсіі рэзурэкцыйнай. Літургія гэтага вечара распачалася на вуліцы абрадам святла, дзе быў асвечаны агонь і ад яго быў запалены пасхал, ад якога ў сваю чаргу ўсе вернікі запальвалі свае свечкі.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 01.04.2018 00:00
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 31.03.2018 17:03
Паводле традыцыі ў Вялікую Суботу адбываецца асвячэнне страваў на Велікодны стол. Звычаю асвячэння страваў вернікі надаюць асаблівы сэнс у перажыванні Вялікадня, але перш за ўсё трэба памятаць, што галоўную ролю ў перажыванні таямніцы Смерці і Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста з’яўляецца не знешняя, а ўнутраная, духоўная падрыхтоўка праз малітву, пост, учынкі міласэрнасці да бліжніх, святую Споведзь і Эўхарыстыю.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 31.03.2018 00:15
30 сакавіка - Вялікая Пятніца. Гэта адзіны дзень у годзе, калі ў касцёле на адпраўляецца св. Імша.
Малітва распачалася Набажэнствам Крыжовай дарогі, падчас якой святары неслі крыж. На пачатку Літургіі, ўсе святары ляглі крыжом перад алтаром, заты вернікі выслухалі словы з Евангелля паводле Яна пра Муку Пана. Гамілію прамовіў кс. Іван.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 29.03.2018 23:53
Вялікі чацвер — гэта пачатак Святога пасхальнага трыдуума, трох святых дзён, якія і з’яўляюцца непасрэдным святкаваннем Пасхі: з вечара чацвярга да нядзелі.
Падрабязней...