Пілігрымка ў Будслаў

budslau piligrymka 02Ужо вельмі хутка распачнецца пілігрымка на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 5-6 ліпеня. Будслаўскі фэст у 2019 годзе пройдзе пад дэвізам «Каралева сем'яў, маліся за нас!».  З праграмай урачыстасці можна азнаёміцца тут>>

Падрабязней...

У добры шлях, выпускнікі, са Святым Духам і Божай мудрасцю!

vypuskniki 0830 мая ў глыбоцкіх школах прагучаў апошні званок для адзіннаццацікласнікаў. Ужо стала добрай традыцыяй, калі на ўрачыстую лінейку запрашаюць духавенства. Адміністрацыя другой сярэдняй школы заўсёды запрашае каталіцкага і праваслаўнага святароў, каб скіравалі да выпускнікоў словы настаўлення на далейшы шлях.

Падрабязней...

Сястра Нунэ Цітаян прэзентавала ў Глыбокім падручнік і сшытак для дзяцей першага году падрыхтоўкі да І Камуніі

katechet 2328 мая ў Глыбокім прайшла сустрэча катэхетаў, падчас якой былі прадстаўлены падручнік і сшытак «Бог любіць мяне» — для вучняў, якія першы год рыхтуюцца да сакраманту пакаяння і Эўхарыстыі. Прэзентацыю дыдактычных матэрыялаў правяла іх аўтар с. Нунэ Цітаян.

Падрабязней...

Парафіяльны фэст глыбачане адзначылі разам з біскупам Юзафам Станеўскім (+відэа)

fest 2527 мая вернікі Глыбокага адзначылі парафіяльны фэст у гонар Найсвяцейшай Тройцы, якога з нецярпеннем кожны год чакаюць. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Прыбылі таксама святары з дзеканату і іншых парафій, большая частка якіх несла паслугу ў сакраманце пакуты ў канфесіяналах. 

Падрабязней...

У другі раз прайшла "маёўка" сем'яў

majowka semi 2026 мая ў Глыбокім у другі раз прайшло спатканне сем’яў, т.зв. "маёўка". Сужэнствы сабраліся разам, каб скончыць "навучальны" год, на працягу якога яны збіраліся кожную трэцюю сераду месяца і вучыліся ўзаемнай любові, прабачэнню, нясенню крыжа адзін аднаго.

Падрабязней...