Пастырскае пасланне біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча на Вялікі пост

butkiewicz paslanneПаважаныя святары, шаноўныя браты і сёстры ў манастве, дарагія вернікі!

На пытанне вучняў Яна Хрысціцеля адносна посту Езус адказаў: “Ці могуць быць у жалобе госці на вяселлі, пакуль з імі жаніх? Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх жаніх, і тады будуць пасціць” (Мц 9, 15). Уваходзячы ў перыяд разважанняў пра Пасхальныя таямніцы жыцця Езуса Хрыста, у той час, калі стаўся “забраны ад іх жаніх”, мы распачалі саракадзённы Пост. На самым яго пачатку мы пачулі словы Хрыста: “Кайцеся і верце ў Евангелле!” Крыху раней, перад згаданымі словамі ў Евангеллі, Езус дае гэтаму матывацыю: “Споўніўся час, і наблізілася Божае Валадарства”(Мк1,15).

Падрабязней...

Нядзельны адпачынак міністрантаў

tybingiВялікі пост - гэта час не толькі малітвы, адрачэння ад ежы ці звычак; гэта таксама асаблівы час, каб упарадкаваць сваё жыццё, прымірыцца з непрыяцелямі, прысвяціць час родным, блізкім і сябрам.

Падрабязней...

У Глыбокім ушанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

mityngМітынг-рэквіем адбыўся ў парку Перамогі 15 лютага.

29 гадоў таму, 15 лютага 1989 года, з Афганістану былі выведзеныя апошнія савецкія вайсковыя часткі. Вайсковы кантынгент Савецкага Саюза знаходзіўся ў гэтай краіне на працягу дзесяці гадоў, за гэты час згодна афіцыйных дадзеных загінула больш за 15 тысяч савецкіх вайскоўцаў. Сярод іх і пяць жыхароў Глыбоччыны, якія загінулі далёка ад роднай зямлі. Зараз, на жаль, сярод жывых няма больш за двух дзясяткаў глыбачан, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Афганістане і па розных прычынах заўчасна пайшлі з жыцця.

Падрабязней...

Папяльцовай серадой распачалі Вялікі пост

papialets14 лютага ў Каталіцкім Касцеле - Папялец - пачатак Вялікага посту. У касцёлах падчас св. Імшы святары пасыпаюць галовы вернікаў попелам на знак пакаяння і навяртання.

Падрабязней...

Каментарый. Пра пост у Вялікім посце

krzyz14 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Папяльцовая серада (Папялец) — першы дзень Вялікага посту. Вялікі пост з’яўляецца перыядам супольнага пакаяння. Што кажуць нам пра гэты перыяд дакументы Касцёла?

Падрабязней...