Удзел і перамога Літургічнай Службы Алтара ў Турніры міністрантаў у Жодзіне

zhodzina turnir 41 мая нашы хлопцы з Літургічнай Службы Алтара пад кіраўніцтвам кс. Алега Зямчонка прымалі ўдзел у Турніры міністрантаў у Жодзіне. Хлопцы спаборнічалі ў розных намінацыях (веданне Бібліі і Літургіі, спорт (футбол, настольны футбол, дарц), плэйстэйшан).

Падрабязней...

Легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Марыі

legion 0922 красавіка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі Глыбоцкай курыі — Acies. «Acies» — гэта асабістае і калектыўнае пацвярджэнне адзінству вернасці Легіёну.

Падрабязней...

Пасхальная Вігілія. Жывіце новым жыццём!

pash vigilia 05Цырымонія Пасхальнай вігіліі пачынаецца з Літургіі святла. Перад касцёлам распальваецца вогнішча, якое асвячае святар. Ад гэтага агню запальваецца пасхал, які заносіцца ў ахінуты цемраю касцёл. У сімвале святла, якое ўваходзіць у цемру, заключаецца сэнс усёй літургіі: у зло свету ўваходзіць Пан Езус. На пачатку гарыць толькі маленькі агеньчык на пасхале. Ад яго запальваюцца наступныя свечкі, а потым уключаюць святло і становіцца зусім светла. Перад літургіяй варта знайсці ўнутры сябе такую «цемру» і запрасіць у гэтае месца Езуса.

Падрабязней...

Вялікая пятніца. Будзь побач з Езусам!

vial piatnica 137 красавіка - Вялікая пятніца. Гэта адзіны дзень у годзе, калі ў касцёле на адпраўляецца св. Імша. Увечары вернікі сабраліся на Крыжовы шлях. Набажэнства, падчас якога святары неслі крыж, было з разважаннямі для тых, хто шукае Божай любові.

Падрабязней...

Вялікі чацвер. Працуйце над сэрцам!

vial czacwer 17Перад распачаццем урачыстай Літургіі Вячэры Панскай, моладзь, міністранты, Легіён Марыі і прадстаўнікі парафіі павіншавалі шаноўных святароў і семінарыстаў. Прыгожыя пажаданні, белыя ружы і нашы шчырыя малітвы ахінулі сэрцы пакліканых і служачых у нашай парафіі. Святары, у сваю чаргу, свае кветкі ахвяравалі Маці Божай Глыбоцкай, як знак удзячнасці за дар іх паклікання і Яе апекі.

Падрабязней...