Бэтлеемскае святло міру прыбыло ў Глыбокае
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.12.2023 21:28
16 снежня ў наш касцёл прыбыў Агонь міру, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме.
16 снежня ў наш касцёл прыбыў Агонь міру, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме.
Падчас сустрэчы святароў і кансэкраваных асоб 13 лістапада біскуп Алег Буткевіч аб’явіў аб прызначэнні пяці юбілейных святыняў з нагоды ўрачыстых юбілейных святкаванняў 25-годдзя ад заснавання Віцебскай дыяцэзіі, якія праходзяць у Беларусі з 12 лістапада 2023 г. па 1 снежня 2024 г. Сярод іх і наш глыбоцкі касцёл.
Што можа сучасны чалавек сказаць пра асобу, якая жыла 400 год таму назад? Што можа распавесці пра таго, хто трагічна закончыў жыццё на нашай віцебскай зямлі... Адказы на гэтыя пытанні прагучалі ў літаратурных творах і малюнках удзельнікаў конкурсу “неВЯДОМЫ ЗАСТУПНІК”, які прысвечаны 400-годдзю мучаніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча, паведамляе catholicnews.by.
Дзякуючы натхненню Духа Святога і намаганням аднаго з нашых парафіянаў - Міхаіла Букі, 7 кастрычніка ў нашай парафіі створана другое кола Жывога Ружанца, чальцы якога толькі мужчыны, і яно ўжо 12-е ў парафіяльнай супольнасці. Гэтае кола будзе пад апекай святых Міхала Арханёла і Язафата Кунцэвіча.
У нядзелю першага кастрычніка вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім перажывалі важную і радасную падзею. Падчас Імшы а 13 гадзіне адбылося ўрачыстае ўнясенне ў святыню і ўшанаванне рэліквій святога Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага.