- Падрабязнасці
-
Апублікавана 21.08.2023 00:05
Шлях любові, дарога даверу, час выпрабаванняў, моманты пакоры, хвіліны духоўнага паяднання супольнасці… Дзеля кожнага пілігрыма, тры дні па дарозе з Глыбокага ў Браслаў, свой уласны досвед, але, несумненна, усіх аб’ядноўвае адно: крокі радасці Божага дзіцяці пад самай дасканалай Мацярынскай апекай і ласкай.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 08.07.2023 23:12
“Маці Будслаўская, Маці Святая, перад Табою галовы схіляем…” Спеў, вядомы кожнаму пілігрыму, здавалася, ахінаў малітвай вуліцы Глыбокага 28 чэрвеня. Гэта вырушыла пілігрымка “Глыбокае - Будслаў”.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 13.06.2023 21:46
Рэкалекцыі "Зазірні ў люстэрка сваёй душы" прайшлі з 9 па 11 чэрвеня ў кляштары Сясцёр францішканак Сям'і Марыі ў Глыбокім. Сабралася моладзь не толькі з нашай парафіі, але і з Полацка, Дзеркаўшчыны, Оршы. Праводзіў рэкалекцыі а. Ілля Саўчанка MIC.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 10.06.2023 11:14
8 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста. У цэлебрацыі ўрачыстасці Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцы за дар Найсвяцейшага Сакраманту, у якім Ён сам прабывае са сваім народам. Адметнае гэта свята тым, што ў гэты дзень католікі рыхтуюць урачыстыя працэсіі да чатырох алтароў. Святар крочыць ад алтара да алтара з манстранцыяй, у якой змешчаны Найсвяцейшы Сакрамант – Эўхарыстыя, таму і працэсія называецца эўхарыстычнай.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 05.06.2023 21:24
3 чэрвеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася малітоўная сустрэча з удзелам першакамунійных дзяцей, якая завяршыла Вялікую навэнну падрыхтоўкі да святкавання юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза.
Падрабязней...