2 лютага - свята Ахвяравання Пана і Дзень Кансэкраванага жыцця

siostry rm1 12 лютага Каталіцкі Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана. Робіць гэта на ўспамін ахвяравання Марыяй і Юзафам іх першароднага сына. У беларускай і польскай традыцыях гэта таксама свята Маці Божай Грамнічнай. У 1997 годзе Папа Ян Павел ІІ гэты дзень ў Касцёле ўстанавіў Днём Кансэкраванага жыцця. Законныя браты і сёстры, на падабенства Езуса ў Ерузалемскай святыні, ахвяруюць сваё жыццё на выключную службу Богу.

Падрабязней...

Глыбачанін Аляксандр Івашчонак атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў Італіі ў ордэне тэатынцаў

iwaszczonek10 лістапада 2016 года ва ўрачыстасць святога Андрэя Авэліно, святара і законніка з ордэна айцоў тэатынцаў*, у горадзе Неапаль (Італія) ў базіліцы Сан-Паола-Маджорэ з рук Яго Эксцэленцыі Джэннаро Акампы, дапаможнага біскупа Неапаля, глыбоцкі клерык Аляксандр Івашчонак атрымаў дыяканскае пасвячэнне.

Падрабязней...

Фотарэпартаж з начной Імшы Пастэркі

pasterkaШтогод у нашай парафіі Імша Пастэрка ў касцёле распачынаецца апоўначы працэсіяй, калі святар праходзіць праз святыню з фігуркай Дзіцяткі Езус, якую пакладзе ў яслі. Пад радасны спеў "Голас анельскі" распачалася ўрачыстасць святкавання Божага Нараджэння.

Падрабязней...