Легіянеры Глыбоцкай курыі аднавілі свае абяцанні

legion acies1 красавіка 2017 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі «Acies». Амаль 50 членаў Легіёна, актыўных і дапаможных, узносілі свае малітвы ў святыні.

Падрабязней...

"Адарацыю Сэрца" правяла парафіяльная моладзь

adoracja serca30 сакавіка пасля вячэрняй св. Імшы прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Парафіяльная моладзь разам з кс. Іванам і дк. Алегам правялі "Адарацыю Сэрца". Падчас малітвы гучалі разважанні аб бязмежнай велічы Найсвяцейшага Сэрца Езуса, спевы і... стук сэрца, які яшчэ больш дапамог прысутным вернікам акунуцца ў бясконцую Любоў і адчуць стук свайго сэрца ў адным рытме з Божым.

Падрабязней...

Бабічы: дзеці і валанцёры павіншавалі жанчын з 8 сакавіка

babiczy 8sak 6Чарговая акцыя «Увесь свет пачынаецца з жанчыны» валанцёраў «Карытас» прайшла ў Бабічоўской бальніцы сястрынскага догляду напярэдадні 8 сакавіка. Міжнародны жаночы дзень - гэта свята вясны, надзеі, цяпла, якое сагравае сэрца і дае сілы на новае жыццё.

Падрабязней...

Працуючая моладзь сустрэлася з Езусам Эўхарыстычным падчас адарацыі

adaracja8 сакавіка старэйшая моладзь і маладыя сем'і сабраліся ў капліцы ў кляштары сясцёр на супольную малітву і адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту. Словы з Евангелля, разважанні кс. Мікалая і прыгожы спеў спрыялі малітоўнаму настрою і еднасці ў гэты дзень.

Падрабязней...