- Падрабязнасці
-
Апублікавана 17.04.2017 13:44
Святая Імша Вігіліі Пасхальнай вельмі багатая і прыгожая. Яна складаецца з пяці частак: літургіі святла, Божага Слова, Хросту, Эўхарыстычнай і працэсіі рэзурэкцыйнай. Літургія гэтага вечара распачалася на вуліцы абрадам святла, дзе быў асвечаны агонь і ад яго быў запалены пасхал, ад якога ў сваю чаргу ўсе вернікі запальвалі свае свечкі.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 16.04.2017 19:53
У Вялікую Нядзелю Уваскрасення Хрыста валанцёры парафіяльнага "Карытас" наведалі псіханеўралагічны інтэрнат у Петрунове, бальніцу сястрынскага догляду ў Бабічах, Глыбоцкую ЦРБ. Кожнага жыхара, пацыента і супрацоўніка ўстановы валанцёры віншавалі словамі "Хрыстос уваскрос!", складалі найлепшыя пажаданні і дзяліліся тымі прысмакамі, якія ахвяравалі парафіяне ў Вялікую суботу падчас асвячэння страў.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 16.04.2017 00:00
Хрыстос уваскрос!
Паважаныя глыбачане!
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце і ўсе людзі добрай волі!
Велікодныя Святы павінны мець асаблівы характар для ўсіх хрысціян не толькі праз тое, што сёння праваслаўныя і католікі святкуюць Уваскрасенне Хрыста разам. Але таму, што сучасны свет адкідаючы Бога і хрысціянскую традыцыю патрабуе ад веруючых сапраўднага сведчання салідарнасці і ўзаемнай любові. Як гэта было сярод першых хрысціян: “І трывалі яны ў навуцы апосталаў ды ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах. (…) спажывалі ежу ў радасці і прастаце сэрца, славячы Бога і маючы ласку ва ўсяго народа” (пар. Дзеі апосталаў 2,42 нн).
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 15.04.2017 17:30
Усю ноч і ўвесь дзень сёння трывае адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту ў Грабніцы. Ад першай гадзіны ночы чуванне распачала моладзь парафіі разам з кс. Іванам, якія на працягу 5 гадзін маліліся і спявалі, адаруючы Хрыста. У 14 гадзін на малітву ля грабніцы сабраліся дзеці разам з с. Ганнай.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 15.04.2017 00:53
Набажэнства Вялікай пятніцы ў нашай парафіі распачалося Крыжовай дарогай, падчас якой разважанні былі прысвечаны сямейнай тэматыцы, а крыж па чарзе неслі святары.
Падрабязней...