170 чалавек у XX юбілейнай пілігрымцы прыйшлі ў Будслаў

budslau 33Пілігрымка з Глыбокага ў Будслаў - з'яўляецца адной са значных духоўных падзей года. Наведванне Будслава, месца, звязанага з асаблівым ушанаванне Маці Божай Будслаўскай - гэта не проста фізічны шлях, а духоўнае падарожжа. Гэта таксама важны час, калі вернікі могуць перажыць асаблівую блізкасць Бога і Панны Марыі, атрымаць новыя духоўныя сілы.

Падрабязней...

Парафіяльны фэст глыбачане адзначылі разам з біскупам Мікалаем Дубініным

fest 3815 чэрвеня ў нашым касцёле адбыўся парафіяльны фэст у гонар Святой Тройцы. З’ехалася шмат гасцей, як свецкіх вернікаў, так і святароў. Цэлебраваў Святую Імшу дапаможны біскуп Архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве Мікалай Дубінін OFMConv.

Падрабязней...

“Сапраўдныя сябры Езуса Хрыста”. Урачыстасць І святой Камуніі ў нашай парафіі

1kamunia  03Нядзельным майскім ранкам 25 мая на падворку ля касцёла Святой Тройцы было асабліва шматлюдна і па-святочнаму мітусліва. Асаблівую ўвагу звярталі на сябе 32 хлопчыкі і дзяўчынкі ў белых альбах. Сёння для іх быў незвычайны дзень: першы раз у сваім жыцці яны будуць прымаць Езуса Хрыста ў Эўхарыстыі.

Падрабязней...

“Мы Твае дзеці, Пане”. У Глыбоцкая парафіі адбылася Імша за выпускнікоў

vypuskniki 07Стала ўжо добрай традыцый, што напрыканцы навучальнага года выпускнікі ўсіх трох школ нашай парафіі збіраюцца на ўрачыстую cвятую Імшу, каб падзякаваць Пану Богу за адзінаццаць год навучання і папрасіць блаславення на далейшы жыццёвы шлях. Сёлета такая Імша адбылася 24 мая.

Падрабязней...