Адноўленыя помнікі на магілах святароў

pomnik2025На працягу лета і восені 2025 года на могілках па вул. Горкага былі адноўленыя помнікі на магілах кс. Антонія Зянкевіча і тым хто побач пахаваны, а таксама адрэстаўраваны помнік кс. Юзафу Францкевічу. 1 лістапада падчас малітвы кс. Мікалай Ціхановіч асвяціў адноўленыя помнікі.

Падрабязней...

Малітва за памерлых 1 і 2 лістапада

1i2 listapada 131 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Пасля ўрачыстай св. Імшы ўсе вернікі разам са святарамі вырушылі жалобнай працэсіяй на могілкі па вул Горкага. Падчас дарогі маліліся на ружанцы, дзе кожны мог успомніць сваіх родных памерлых і ахвяраваць за іх сваю малітву.

Падрабязней...

Святыя Місіі

misii 39З 19 па 26 кастрычніка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім праходзілі Святыя Місіі - адмысловы час паглыблення веры. З намі гэты час правялі айцы - рэдэмптарысты Віктар Бохан і Андрэй Урублеўскі.
Кожны дзень меў сваю тэму, не быў падобны адзін на адзін і пачынаўся гімнам і заклікам да Духа Святога.

Падрабязней...

35 гадоў служэння сясцёр францішканак Сям'і Марыі ў Беларусі

siostry 35 4621 верасня ў нашым касцёле адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды 35 гадоў служэння сясцёр францішканак Сям'і Марыі ў Беларусі і менавіта ў глыбоцкай парафіі.

На юбілейную ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, святары і кансэкраваныя асобы з суседніх парафій, прадстаўнікі мясцовай улады. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся пробашч парафіі Святой Тройцы ксёндз канонік Мікалай Ціхановіч.

Падрабязней...

Імшой-падзякай адзначыў срэбны юбілей святарства кс. Сяргей Альхімёнак

alchimenak 1У юбілейным 2025 годзенаш зямляк кс. Сяргей Альхімёнак, які цяпер служыць у Пскове, адзначае 25-годдзе святарства. Пасля заканчэння Данецкага ваеннага вучылішча, стаўшы афіцэрам, паступіў у Гродзенскую ВДС. На чацвертым курсе перавёўся ў духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Скончыўшы яе, 11 чэрвеня 2000 года атрымаў святарскае пасвячэнне з рук арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, тагачаснага Апостальскага адміністратара поўначы еўрапейскай Расіі.

Падрабязней...