Пастэрка - 2018

pasterka 0624 снежня ў вігілію Божага Нараджэння вернікі Глыбоцкай парафіі сабраліся ў святыні на Імшу пастэрку. Святочную Літургію ўзначаліў пробашч Мікалай Ціхановіч у канцэлебры разам з вікарыямі кс. Іванам Кароткіным і кс. Віталіем Бяленікам.

Падрабязней...

Віншаванне з Божым Нараджэннем

rastvoДарагія глыбачане!
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце!

“Праўда вырасце з зямлі, а справядлівасць выгляне з нябёс.
Бо Гасподзь дасць добразычлівасць,
а зямля наша дасць плод свой” (Пс 85,12-13)

Падрабязней...

Аплатковыя сустрэчы прайшлі для сем'яў і міністрантаў

aplatakПа-лацінску «oblatum» — ахвярны дар. Дзелячыся аплаткам, мы ахвяруем іншаму чалавеку нашу ўдзячнасць, прабачэнне, мы дзелімся з ім сваёй дабрынёй. Дзяленне аплаткам пасля прачытанага ўрыўка з Евангелля і малітвы з’яўляецца найважнейшым момантам вігілійнай вячэры.

Падрабязней...

Св. Мікалай завітаў да глыбоцкіх дзетак з падарункамі

sw mikalaj 4022 снежня ў нашым касцёле была апошняя ў 2018 годзе раратняя св. Імша. У гэтым годзе іх было толькі 8 і штораз вялікая колькасць дзяцей прымала ўдзел. Каб аддзячыць дзеткам за іх ахвярнасць так рана ўставаць, да іх завітаў сам св. Мікалай. 

Падрабязней...

Новыя канфесіяналы асвечаныя ў нашым касцёле

kanfesijanaly 02Сапраўдным калядным падарункам для нашай парафіі сталі два новыя канфесіяналы. 20 снежня 2018 года ў нашым касцёле яны былі ўсталяваныя, а 21 снежня, у першы дзень адвэнтавых рэкалекцый, сімвалічна, бо гэта асаблівы час перад святамі для паяднання і навяртання, пасля ранішняй св. Імшы кс. Мікалай асвяціў іх і яны "прынялі" сваіх першых пенітэнтаў.

Падрабязней...