Дзень засяроджанасці для моладзі прайшоў у Полацку

polatsk moladz 2813 красавіка маладыя людзі з Віцебскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у моладзевай сустрэчы ў Полацку. Тэмы сустрэчы - Дзень засяроджанасці для моладзі. Глыбачане таксама скарысталіся гэтым цудоўным шанцам і адправіліся на сустрэчу разам з дк. Уладзіславам Шарковічам.

Падрабязней...

Нядзеля Мукі Пана або Пальмовая нядзеля

palmovaja 11Сённяшняя нядзеля мае дзве назвы: Пальмовая і Нядзеля Мукі Пана. Гэтым днём мы распачынаем Вялікі тыдзень, у якім асаблівым чынам разважаем і перажываем цярпенні і смерць Езуса на крыжы Езус сам накіроўваецца ў горад Ерузалем, каб споўніліся ўсе прароцтвы і споўнілася Божая воля.

Падрабязней...

Велікапосныя рэкалекцыі

rekolekcje VP 03З 11 па 13 красавіка ў нашай парафіі праходзілі велікапосныя рэкалекцыі. Час падрыхтоўкі да велікодных святаў праводзіў кс. Адам Дынак, віцэ-рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, выкладчык біблійнай тэалогіі. Тры дні навук, адмысловыя сустрэчы з мужчынамі і жанчынамі, Крыжовы шлях былі вельмі насычанымі і "праілюстраванымі" сцэнамі з Бібліі.

Падрабязней...

Глыбоцкія хлопцы прынялі ўдзел у турніры міністрантаў у Жодзіне

zhodzina ministranty 015 і 6 красавіка ў Жодзіне прайшоў турнір для міністрантаў з парафій, дзе працуюць айцы марыяне. Гэта Орша, Мінск (Сухарава), Барысаў. Але мерапрыемства павялічвае геаграфію ўдзельнікаў. Таму не першы раз ўжо далучыліся госці са Смалявіч, Мінска (Кунцаўшчына), Маладзечна і Друі. Нашы міністранты (8 хлопцаў) разам з кс. Іванам Кароткіным упершыню вырашылі прыняць удзел.

Падрабязней...

Суботнік у парафіі

subotnik 02Суботнім сонечным днём, 6 красавіка, на генеральнае прыбіранне сабралася актыўная частка нашай парафіяльнай сям'і. За некалькі гадзін было зроблена шмат працы: у касцеле, на тэрыторыі, на кветніках, на старой плябаніі і ў парафіяльным доме.

Падрабязней...