Пастэрка-2020 і аблучыны міністрантаў

pasterka 0325 снежня апоўначы вернікі Глыбоцкай парафіі сабраліся на Імшу Пастэрку, якая штогод распачынаецца працэсіяй, калі святар праходзіць праз святыню з фігуркай Дзіцяткі Езус, якую пакладзе ў яслі. Але перад пачаткам урачыстай Літургіі як штогод пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч, як бацька вялікай парафіяльнай сям'і, папрасіў прабачэнне ва ўсіх прысутных парафіян, а таксама прабачыў сам усім.

Падрабязней...

Апошнія рараты і святы Мікалай

IMG 927324 снежня адбылася апошняя Раратняя святая Імша ў 2020 годзе, але нягледзячы на пандэмію ў краіне, святы Мікалай не пабаяўся і прыбыў з падарункамі. Нашы дзеткі, якія нягледзячы на страх перад хваробай, але з верай і дзіцячым даверам тры разы на тыдзень зусім раненька прыходзілі ў касцел, рабілі добрыя ўчынкі і чакалі на прыйсце Збаўцы.

Падрабязней...

Каляднае віншаванне ксяндза пробашча Мікалая

rastvo“Святло Езуса адрозніваецца ад святла свету. Святло, якое дае нам свет,-
гэта штучнае святло, магчыма, моцнае - …як феерверк…
Святло ж Езуса далікатнае, спакойнае,
гэта свет міру, яно падобнае на Святло Каляднай Ночы”
Папа Францішак

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце!
Дарагія глыбачане!

Падрабязней...

Устаноўлена дата асвячэння глыбоцкага касцёла пасля перабудовы

kasc 1909Доўгі час краязнаўцам не была вядомая дата асвячэння касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім пасля перабудовы, якая адбывалася ў 1902-1908 гадах. І ўсё ж некалькі дзён таму яе ўдалося знайсці – а разам з ёй і імёны людзей, якія спрычыніліся да рэканструкцыі святыні.

Цікавая для гісторыі Глыбокага нататка знайшлася ў газеце “Kurjer Warszawski”, №9 за 9 студзеня 1909 года.

Падрабязней...