- Падрабязнасці
-
Апублікавана 13.12.2021 20:51
11 снежня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне студэнт трэцяга курса і наш парафіянін Антон Тышко атрымаў духоўны строй – сутану.
Раратнюю Імшу ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі ўзначаліў у гэты дзень біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх благаславіў сутану, якую затым семінарыст апрануў у закрыстыі.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 09.12.2021 16:01
8 снежня – ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, нашай Нябеснай Маці. Каталіцкі Касцел мае асаблівы прывілей ушаноўваць Найсвяцейшую Панну Марыю ў гэту ўрачыстасць. Так Божы Провід вёў прыгожа, што да гэтай праўды Касцёл дарастаў, дарастаў духоўна, хаця свядомасць Божага народу была заўсёды вельмі глыбока з’яднаная з пабожнасцю Марыі.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 07.12.2021 16:11
Паважаны кс. Мікалай! Шчыра віншуем Вас з днём Вашага нябеснага апекуна!
Па Божаму Провіду Вам падаравана заступніцтва мудрага, поўнага любові і цудаў, святога Мікалая. Своеасаблівым цудам стала і Вашае з'яўленне ў нашай парафіі, бо толькі па волі Божай, той запал і адданасць, з якімі Вы аздараўляеце нашы сэрцы, не інакш як цудам назваць нельга.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 02.12.2021 17:07
Андрэйкі – вясёлая забава перад Адвэнтам. Гэты час заўсёды вельмі любімы не толькі дзецьмі і моладдзю, але і дарослымі. Такія сямейныя “запусты” ўпершыню адбыліся пры Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы. 27 лістапада на свята сабраліся 11 сем’яў з Глыбокага і Мінску, якія належаць да супольнасці Назарэт. Гэта ўдзельнікі Асацыяцыі Найсвяцейшай Сям’і пры Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 11.11.2021 15:10
З 5 па 7 лістапада ў Мінску прайшлі рэкалекцыі для мужчын з Асацыяцыі Найсвяцейшай Сям'i пры кангрэгацыi Сясцер Найсвяцейшай Сям'i з Назарэту.
Тэмай рэкалекцый была асоба Давіда. Мужчыны на працягу гэтых дзён чыталі 1 кнігу Царстваў і разважалі над некаторымі гісторыямі з жыцця Давіда.
Падрабязней...