Расклад св. Імшаў у інтэнцыі жыхароў Глыбоцкай парафіі

pasterka 07Як мы ўжо нагадвалі, у час пандэміі душпастырскага наведвання сем’яў не будзе. Але па ініцыятыве саміх вернікаў будуць адпраўлены св. Імшы за тыя сем’і, якія пажадаюць прыйсці ў касцел, каб прасіць Божага бласлаўлення на новы год для сваёй сям’і.

Падрабязней...

Пастэрка-2021

pasterka 0624 снежня ў вігілію Божага Нараджэння вернікі Глыбоцкай парафіі сабраліся ў святыні на Імшу пастэрку. Святочную Літургію ўзначаліў вікарый кс. Алег Зямчонак у канцэлебры разам з кс. пробашчам Мікалаем Ціхановічам і кс. вікарыем Яўгенам Шымановічам.

Падрабязней...

Папаўненне ў шэрагу міністрантаў

abluczyny 219 снежня ў нашай парафіі тры кандыдаты ўрачыста былі прыняты ў шэрагі міністрантаў. Андрэй Петрашоў, Мацвей Марціновіч, Артур Шаршнёў шчыра рыхтаваліся да гэтага дня і хваляваліся. Падрыхтоўкай будучых міністрантаў займаліся кс. Яўген Шымановіч разам са старэйшымі хлопцамі - лектарамі.

Падрабязней...

Адвэнтавыя рэкалекцыі (+аўдыё)

advent rekolЗ 17 па 19 снежня ў нашай парафіі праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. канонік Віктар Місевіч, канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар «Каталіцкага Весніка».

Падрабязней...

У Глыбокім адбылася перадкалядная пастырская сустрэча для аднаго з трох рэгіёнаў Віцебскай дыяцэзіі

aplatak sviatary 2113 снежня ў касцёле Святой Тройцы сустрэліся святары і кансэкраваныя асобы Глыбоцкага рэгіёну. У спатканні прынялі ўдзел Старшыня ККББ, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, прадстаўнікі курыі і духавенства з чатырох дэканатаў Віцебскай дыяцэзіі – Мёрскага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага.

Падрабязней...