Пілігрымка Глыбокае-Будслаў. Фотарэпартаж і відэа

piligrymka-budslau30 чэрвеня ранішняй св. Імшой у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім распачалася пілігрымка ў Будслаў.

Пасля Эўхарыстыі на пляцы перад касцёлам пачала будавацца калона з глыбоцкіх пілігрымаў, большасць з якіх моладзь, і разам з кіраўнікамі кс. Іванам Кароткіным, кс. Мікалаем Ціхановічам, клерыкамі і сёстрамі вырушылі ў шлях. Самы маленькі пілігрым — Леанід Філіпёнак, які мае 1,5 гады, але крочыць у Будслаў ужо ў другі раз, самы старэйшы Іпаліт Лаўцэвіч (65 гадоў).

Падрабязней...

Трывае запіс у пілігрымку ў Будслаў

budslauУрачыстасці ў Будславе ў гэтым годзе пройдуць 1-2 ліпеня. Праграму святкавання можна прачытаць тут>>

Пешая пілігрымка з Глыбокага выходзіць 30 чэрвеня. Дзеці да 14 гадоў павінны мець апекуноў.

Падрабязней...

У Глыбокім памаліліся за выпускнікоў і іх бацькоў (+відэа)

vypusknikiСвятая Імша з блаславеннем для адзінаццацікласнікаў на заканчэнне навучання ў школе адбылася ў касцёле Святой Тройцы 9 чэрвеня. Храм быў цалкам запоўнены вернікамі, на богаслужэнне прыйшлі выпускнікі, іх бацькі, бабулі з дзядулямі, а таксама настаўнікі.

Падрабязней...

На заканчэнне актавы Божага Цела адбылося блаславенне дзяцей

blaslaulenne dziacej2 чэрвеня, на заканчэнне актавы Божага Цела, у нашай парафіі адбылося асвячэнне кветак і бласлаўленне дзяцей.

У гэты дзень дзяцей, а самых маленькіх бацькі прывезлі ў калясках, было вельмі шмат. На заканчэнне Імшы старэйшыя дзеці і маленькія разам з бацькамі падыходзілі да святароў, каб атрымаць з іх рук Божае бласлаўленне.

Падрабязней...