- Падрабязнасці
-
Апублікавана 11.05.2020 17:22
Высокі камітэт па чалавечым братэрстве 2 мая гэтага года заклікаў вернікаў усіх рэлігій да супольнай малітвы, посту і ўчынкаў міласэрнасці 14 мая ў інтэнцыі выбаўлення ад пандэміі каранавірусу і пераадолення яго наступстваў.
Святы Айцец Францішак, кажучы, што малітва мае ўніверсальную каштоўнасць, падтрымаў гэтую ініцыятыву, каб прасіць Бога дапамагчы чалавецтву перамагчы гэтую небяспечную эпідэмію.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 12.04.2020 15:53
"Я аб’явіў імя Тваё людзям, якіх Ты мне даў са свету. Яны былі Твае, і Ты іх Мне даў, і яны збераглі слова Тваё. Цяпер яны пазналі, што ўсё, што Ты Мне даў, гэта ад Цябе ёсць. Бо словы, якія Ты Мне даў, Я перадаў ім, і яны іх прынялі, ды пазналі, што Я ад Цябе выйшаў, і яны ўверылі, што Ты Мяне паслаў. Я не за ўсіх прашу, не прашу за свет, але за тых, якіх Ты Мне даў, бо яны – Твае, і ўсё Маё – Тваё, і Тваё – Маё; і Я ў іх праслаўлены. Я ўжо не на свеце, але яны на свеце, Я ж іду да Цябе. Ойча Святы, у імя Тваё захавай тых, якіх Мне даў, каб былі яны адно, як і Мы. А цяпер іду да Цябе і гавару гэта на свеце, каб яны радасць Маю поўную мелі ў сабе. Я перадаў ім слова Тваё, і свет іх зненавідзеў, бо яны не са свету, як і Я не са свету. Не прашу, каб іх узяў са свету, але каб іх захаваў ад ліха." (Ян, 17, 6-11,13-15)
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 11.04.2020 19:54
Паважаныя глыбачане!
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
Хрыстос уваскрос! Так, мы верым, сапраўды ўваскрос! Каб мы ўваскрэслі з нашых свецкіх клопатаў, з часовых каштоўнасцей: задавальнення, багацця і славы, з галоўнай хваробы - граху, але мелі жыццё ў супакоі і любові.
Падрабязней...