Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень - 2022

vialiki tydzenНа працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прапануем расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у нашай парафіі.


Вялікі Чацвер, 14 красавіка:

 

19.30 – Святая Імша Вячэры Панскай;
- перанясенне Найсвяцейшага Сакраманту ў “Цямніцу”;
- адарацыя трывае да 22 гадзіны:
21.00 – Легіён Марыі;
21.30 – рух “Маці ў малітве”.


Вялікая Пятніца Мукі Панскай, 15 красавіка:

09.00 – літургічная малітва касцёла;

  • 10.00 – вул. Кірава, Мінская, 30 год Перамогі;
  • 11.00 – вёскі Мярэцкія, Прыпернае, Шунеўцы;
  • 12.00 – вул. і зав. Садовыя, Купалы, Энгельса;
  • 13.00 – вул. і зав. Савецкія і Паўночныя;
  • 14.00 – вул. Маладзёжная, Міра, Інтэрнацыянальная;

15.00 – пачатак Навэнны да Божай Міласэрнасці;

  • 16.00 – вул. Леніна;
  • 17.00 - вул. 3 ліпеня, Маскоўская, Коласа;

19.30 – Крыжовы шлях (у касцёле) і Літургія Вялікай Пятніцы;
- перанясенне Найсвяцейшага Сакраманту ў “Грабніцу”;

  • 22.00 – адаруе моладзь да 23 гадзіны.


Вялікая Субота, 16 красавіка:

09.00 – літургічная малітва касцёла; 

  • 10.00 – ружы: св. Бэрнарда і св. Андрэя Баболі;
  • 11.00 – ружы: св. Яна, св. Ганны і св. Фаўстыны Кавальскай;
  • 12.00 – ружы: св. Пятра, св. Рыгора з Наз’янза;
  • 13.00 – ружы: св. Юзафа і а.Піа і св. Альжбеты Венгерскай;
  • 14.00 – ружы: Маці Божай Глыбоцкай і св. Яна Паўла;

15.00 – Навэнна да Божай Міласэрнасці;
21.30 – Святая Імша Вігіліі Пасхальнай;
- працэсія рэзурэкцыйная (прыносім свечкі).

Асвячэнне страваў на велікодны стол:
09.30, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00.


Вялікая Нядзеля Уваскрасення Пана, 17 красавіка:

Святыя Імшы: 11.00, 13.00.